АНДРЭ́ЕВЫЯ ІМХІ́,
андрэіды (Andreaeidae), падклас лістасцябловых імхоў. Уключае 2
Старажытная група імхоў, якія, магчыма, існуюць з верхняга дэвону-карбону. Шэрагам прыкмет нагадваюць брыевыя імхі, адрозніваюцца тым, што каробачка раскрываецца прадаўгаватымі шчылінамі, як у пячоначнікаў. Прыстасаваны да скальна-камяністых субстратаў, вытрымліваюць нізкія т-ры і працяглае высыханне.
Г.Ф.Рыкоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)